Дзень народнага адзінства

16.09.2022

17 верасня - Дзень народнага адзінства. Гэтае свята – выдатная магчымасць успомніць аб нашым гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства 16 верасня ў дзіцячым садзе быў арганізаваны Тэматычны дзень «Разам мы краіна Беларусь».

Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, нацыянальныя рамёствы, правялі тэматычныя заняткі, тэматычныя гутаркі і г.д.

На працягу дня выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, танцавалі беларускія народныя танцы і гулялі ў гульні. У такой гульнявой і займальнай форме дзеці вучыліся ўзаемадзейнічаць, падтрымліваць адзін аднаго, працаваць разам, каб дасягнуць агульнай мэты.