Прыярытэтныя накірункі дзейнасці

Прыярытэтныя накірункі дзейнасці

Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыі), у 2023/2024 навучальным годзе з'яўляюцца:

- павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэбаў выхаванцаў;
- забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
- ўдасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (далей – АПФР);
- набыццё і абнаўленне абсталявання, сродкаў навучання і спартыўнага інвентара і абсталявання, у тым ліку і для выхаванцаў з АПФР;
- павышэнне якасці інфармацыйнай і растлумачальнай працы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў;
- сістэмная і паслядоўная праца па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У 2023/2024 навучальным годзе  ўстанова   будзе  працаваць над наступнымі гадавымі задачамі:

  1. Фарміраваць уяўленні аб правілах бяспечных паводзін і патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця ў розных відах дзейнасці
  2. Развіваць выяўленчыя здольнасці дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай выкарыстання розных спосабаў і мастацкіх тэхнік малявання у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.