Адукацыйныя паслугі

Адукацыйныя паслугі 2023-2024 навучальны год

З мэтай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, задавальнення індывідуальных патрэб выхаванцаў  у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове аказваюцца наступныя дадатковыя адукацыйныя паслугі:

Занятак аб'яднання па інтарэсах «Талент» (мастацкі профіль, адукацыйная галіна "Харэаграфія") (на платнай аснове - кошт 1 занятка: 2.67 бел.руб.)

Кіраўнік - Ермак Лілія Аляксандраўна, загадчык установы. Занятак наведвае 14 выхаванцаў па сярэдах з 16.00 да 17.20.

Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123

Мэта: фарміраванне і развіццё асобы сродкамі харэаграфічнага мастацтва; развіццё творчых здольнасцяў, фарміраванне эстэтычнага густу і сістэмы каштоўнасцяў у навучанні сучаснай і народнай танцавальнай харэаграфіі.
Задачы: навучыць базавым харэаграфічным навыкам, тэхнікам і прыёмам; развіць танцавальныя здольнасці; навучыць уменню выказваць эмацыйна-бачныя вобразы
музыкі з дапамогай пластычных эцюдаў, імправізацый, кампазіцый; мастацкі густ, сцэнічную культуру, уменне працаваць у калектыве; фарміраваць і развіваць асобасныя маральна-валявыя якасці навучэнцаў.

Занятак аб'яднання па інтарэсах "Вясёлка" (мастацкі профіль, адукацыйныя галіны "Выяўленчае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва") (на бясплатнай аснове)

Кіраўнік - Астапук Марыя Станіславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі. Занятак наведвае 10 выхаванцаў ў чацвер з 16.00 да 17.00.

Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123

Мэта: развіццё асобы дзіцяці сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выхаванне эстэтычна развітага чалавека.

Задачы:

- пазнаёміць дзяцей з рознымі відамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- навучыць карыстацца прыладамі, неабходнымі для выканання выяўленчых і дэкаратыўна-прыкладных работ;

- развіваць прыродныя здольнасці выхаванцаў, творчы патэнцыял кожнага дзіцяці: фантазію, увагу, памяць;

Занятак аб'яднання па інтарэсах "Фантазёры" (мастацкі профіль, адукацыйная галіна "Тэатр"). Занятак наведвае 8 выхаванцаў у панядзелак з 16.00 да 17.00.

Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123

Мэта - фарміраванне творчай асобы навучэнца сродкамі тэатральнай дзейнасці.

Задачы:

- навучаць дзяцей асновам тэатральнага мастацтва, тэтральнай тэрміналогіі;

- навучаць перайманню з выкарыстаннем даступных сродкаў выразназнасці (рухі, жэсты, інтанацыя, міміка, пантаміма і інш.), выконваць рухі і дзеянні згодна з логікай паводзін персанажа з улікам месца дзеяння;

- навучаць узгадняць свае дзеянні з дзеяннямі парнёра;

 

 

свернуть