История, традиции, достижения учреждения образования

Достижения

"Энергомарофон - 2018" - 1 место в номинации «Культурно-зрелищное мероприятие по пропаганде эффективного и рационального использования энергоресурсов» видеоролик "Защищай! Береги! Умножай!"

«Фликер на одежде - модно и безопасно!» - 2022 - 3 место Филипович Маргарита

«Безопасный Новый год» - 2023 - 3 место Касмович Дарья

свернуть

История учреждения

Савоні нашы любыя

Ну хто ж ім тут не рад

Жывуць тут людзі добрыя

І есць дзіцячы дзіцячы сад

 

Так, ёсць на карце Стаўбцоўшчыны невялічкая веска Савоні, якая знаходзіцца на тэрыторыі ААТ “Жацерава” і дыяманцікам яе з’яўляецца дзіцячы садок.

Клопат пра дзяцей заўсёды быў галоўнай задачай і некалі ў сярэдзіне XX стагоддзя ў кожнай весцы была пачатковая школа. У Савонях пад школу была прыстасавана вясковая хата, а ў 1964 годзе была пабудавана кірпічная новая пачатковая школа Меляшкевічам І.У.

Але ўжо ў пачатку 70-х яе зачынілі, дзеці ўсіх весак сталі наведваць Горкаўскую ВШ.

Будынак вырашылі аддаць пад дзіцячы садок. Старшыня калгаса Меляшкевіч І.У. пайшоў насустрач і 15 красавіка 1975 года афіцыйна былі адчынены дзверы для мясцовай дзетвары. Першай загадчыцай была Таісія Фамічна Скрыпко. У 1981 годзе дзіцячы сад прыняла малады філолаг Яніна Эдуардаўна Камароўская. Садок стаў для яе родным, бо яна сама мясцовая. Афіцыйна садок разлічаны на 17 выхаванцаў, але быў момант, што з 1986 па 1988 садок наведвалі 32 дзіцяці.

Ліхія 90-я, крызіс усюды. Навіс меч і над садочкам. У 1993 хацелі прыпыніць працу. Яніна Эдуардаўна пайшла працаваць філолагам у школу. Так стала загадчыкам дзіцячага сада Гоцкая А.М. Дапамогу заўсёды аказваў калгас і яго старшыня Карніцкі М.І., бацькі і канечне, калектыў. Усе жанчыны былі і ёсць на ўсе рукі майстры.

Пачалося адраджэнне нацыянальных традыцый і мы акунуліся поўнасцю. Знаеміліся самі і вучылі бацькоў святкаваць “Купалле”, “Саракі”, “Каляды”, “Багач”.

У 2010, Алена Мікалаеўна па хваробе адышла ад спраў, а маладыя загадчыцы выходзілі замуж і ехалі дамоў, папрацаваўшы год ці крыху болей.

У 2018 годзе дзіцячы сад прынімае Ермак Л.А., таксама выхаванка сада. Малады спецыяліст дашкольнік, якая хоча зрабіць садок сучасным, сцільным і утульным.

свернуть
Меню раздела