Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыі), у 2024/2025 навучальным годзе з'яўляюцца:
- павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэбаў выхаванцаў;
- забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
- ўдасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (далей – АПФР);
- набыццё і абнаўленне абсталявання, сродкаў навучання і спартыўнага інвентара і абсталявання, у тым ліку і для выхаванцаў з АПФР;
- павышэнне якасці інфармацыйнай і растлумачальнай працы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў;
- сістэмная і паслядоўная праца па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
У 2024/2025 навучальным годзе ўстанова будзе працаваць над наступнымі гадавымі задачамі:
-
Фарміраванне прасторава-часавыя уяўленняў ў розных відах дзейнасці.
-
Фарміраванне ўяўленняў аб жывой і нежывой прыродзе ў выхаванцаў у працэсе нерэгламентаванай і спецыяльна арганізаванай дзейнасці.