Тэма: “Міжнародны дзень роднай мовы”
Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да роднай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай. Развіваць элементарныя навыкі зносін на роднай мове. Выхоўваць нацыянальны светапогляд.
Час правядзення |
Змест працы |
Праца з дзецьмі |
|
Раніца |
- Прыём дзяцей. - Падарожжа па выставе беларускай дзіцячай літаратуры “Гучыць родная мова”. Задача: пабуджаць дзяцей называць знаёмыя беларускія дзіцячыя творы з апорай на ілюстрацыі. - Вырашэнне праблемна-пошукавага задання “Чаму ў народзе так кажуць?” Задачы: выклікаць цікавасць да пазнання навакольнага асяроддзя, выхоўваць культуру маўленчых зносін. - Ранішняя гімнастыка. - Сняданак. |
Першая палова дня |
Спецыяльна арганізаваная дзейнасць - Адукацыйная галіна “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” Тэма: пераказ беларускай народнай казкі “Курачка Рабка”. Задачы: развіваць уменне ўспрымаць тэкст. Пашыраць слоўнік за кошт слоў, якія абазначаюць дзеянні і прыметы прадмета. Практыкаваць у правільным вымаўленні галосных і зычных гукаў у гукапераймальных словах. - Адукацыйня галіна “Выяўленчае мастацтва - аплікацыя”. Тэма: “Мультыплікацыя беларускай казкі “Жаронцы”. Задачы: замацоўваць уменне ствараць сюжэт казкі праз перадачу зместа па кадрах; перадаваць у аплікацыі асаблівасці фону, з дапамогай малявання ствараць вобразы казкі. |
Першая прагулка |
- Гульня-карагод “Маўчанка”. Задачы: развіваць уменне правільна прагаворваць тэкст, падтрымліваць цікавасць да беларускага фальклору. - Экскурсія ў бібліятэку. Задача: замацоўваць уяўленні аб значэнні бібліятэкі ў жыцці дзяцей. - Дыдактычная гульня “Працягні прыказку ці прымаўку”. Задача: развіваць моўную дзейнасць дзяцей падчас вымаўлення прыказак і прымавак. - Вяртанне з прагулкі. Падрыхтоўка да абеду. Абед. Сон. |
Другая палова дня |
- Полудзень - Ручная праца “Выраб кніжак - малышак на беларускай мове” Задача: фарміраваць цікавасць да кніг, жаданне іх майстраваць. - Музычная забава, прысвечаная дню роднай мовы. Задачы: выклікаць цікавасць да свята. Выхоўваць павагу да ўсяго роднага, беларускага. |
Другая прагулка |
- Гульня-імправізацыя “Ператварэнне” Задача: развіваць уменне пераймаць героям літаратурных твораў. - Драматызацыя казкі “Пшанічны каласок” Задача: фарміраваць уменне карыстацца інтанацыйнымі сродкамі пры перадачы дыялога. - Моўная гульня “Лапатушкі” Задача: развіваць інтанацыйна правільнае дыялагічнае маўленне. |
Вечар |
- Вечарына беларускіх народных прыказак, загадак “Чароўны куфар” Задачы: фарміраваць уяўленні пра асаблівасці беларускіх народных загадак, узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей. - Маляванне "Мой родны кут, як ты мне мілы" Задача: развіваць творчае уяўленне, мысленне. - Адыход дзяцей дадому. |
Праца з бацькамі |
|
- Інтэрв'ю “Ваша беларускае любімае слова!” - Бліц-апытанне “Як добра Вы ведаеце беларускую мову” |