З мэтай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, задавальнення індывідуальных патрэб выхаванцаў у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове аказваюцца наступныя дадатковыя адукацыйныя паслугі:
Занятак аб'яднання па інтарэсах «Талент» (мастацкі профіль, адукацыйная галіна "Харэаграфія") (на платнай аснове - кошт 1 занятка: 2.67 бел.руб.)
Кіраўнік - Ермак Лілія Аляксандраўна, загадчык установы. Занятак наведвае 14 выхаванцаў па сярэдах з 16.00 да 17.20.
Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123
Мэта: фарміраванне і развіццё асобы сродкамі харэаграфічнага мастацтва; развіццё творчых здольнасцяў, фарміраванне эстэтычнага густу і сістэмы каштоўнасцяў у навучанні сучаснай і народнай танцавальнай харэаграфіі.
Задачы: навучыць базавым харэаграфічным навыкам, тэхнікам і прыёмам; развіць танцавальныя здольнасці; навучыць уменню выказваць эмацыйна-бачныя вобразы
музыкі з дапамогай пластычных эцюдаў, імправізацый, кампазіцый; мастацкі густ, сцэнічную культуру, уменне працаваць у калектыве; фарміраваць і развіваць асобасныя маральна-валявыя якасці навучэнцаў.
Занятак аб'яднання па інтарэсах "Вясёлка" (мастацкі профіль, адукацыйныя галіны "Выяўленчае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва") (на бясплатнай аснове)
Кіраўнік - Астапук Марыя Станіславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі. Занятак наведвае 10 выхаванцаў ў чацвер з 16.00 да 17.00.
Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123
Мэта: развіццё асобы дзіцяці сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выхаванне эстэтычна развітага чалавека.
Задачы:
- пазнаёміць дзяцей з рознымі відамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- навучыць карыстацца прыладамі, неабходнымі для выканання выяўленчых і дэкаратыўна-прыкладных работ;
- развіваць прыродныя здольнасці выхаванцаў, творчы патэнцыял кожнага дзіцяці: фантазію, увагу, памяць;
Занятак аб'яднання па інтарэсах "Фантазёры" (мастацкі профіль, адукацыйная галіна "Тэатр"). Занятак наведвае 8 выхаванцаў у панядзелак з 16.00 да 17.00.
Змест заняткаў вызначаны Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспубліка Беларусь 06.09.2017 № 123
Мэта - фарміраванне творчай асобы навучэнца сродкамі тэатральнай дзейнасці.
Задачы:
- навучаць дзяцей асновам тэатральнага мастацтва, тэтральнай тэрміналогіі;
- навучаць перайманню з выкарыстаннем даступных сродкаў выразназнасці (рухі, жэсты, інтанацыя, міміка, пантаміма і інш.), выконваць рухі і дзеянні згодна з логікай паводзін персанажа з улікам месца дзеяння;
- навучаць узгадняць свае дзеянні з дзеяннямі парнёра;